2 траўня 2024, Чацвер, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаночая каманда Літвы ў футболе адмаўляецца гуляць з беларускамі

8
Жаночая каманда Літвы ў футболе адмаўляецца гуляць з беларускамі

Агучаная прычына прынцыповай пазіцыі.

Жаночая каманда Літвы ў футболе не збіраецца гуляць з беларускамі ў рамках адбору на чэмпіянат Еўропы 2025 года, паведаміла "Трыбуна" са спасылкай на 15min.lt.

“Я коратка паразмаўляў з прадстаўнікамі УЕФА. У чацвер я адлятаю ў Швайцарыю, там будзе пасяджэнне камітэта УЕФА, мы дамовіліся абмеркаваць гэтае пытанне ў пятніцу. Нашая пазіцыя прынцыповая. Мы можам атрымаць "тэхнары", штрафы, нуль балаў, але гуляць [з Беларуссю] мы не збіраемся. Трэнер згодны паступіць так, як вызначыць федэрацыя”, - заявіў прэзідэнт федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус.

Прычына такой прынцыповай пазіцыі - падтрымка рэжымам Беларусі Расеі ў вайне ва Украіне.

Са слоў Станкявічуса, пакуль не зразумела, што рабіць з камандай Літвы, калі яна адмовіцца згуляць два матчы: “Прыбраць нас можна хіба што з гэтай кваліфікацыі. У ніжэйшы дывізіён не адправяць, таму што мы і так у ім”.

Беларусь і Літва апынуліся ў адной групе кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы. Два іншыя супраціўнікі — Кіпр і Грузія. Адборачныя матчы на групавым этапе запланаваны з красавіка да ліпеня 2024 года. Праз санкцыі беларускі павінны праводзіць хатнія гульні на нейтральным полі.

Нагадаем, раней мужчынскай камандай Беларусі ў футболе выпала спаборнічаць з Літвой у Лізе нацый. Літва хацела пазбегнуць тых матчаў. У выніку ў снежні мінулага гады ва УЕФА скасавалі гульні, змяніўшы сістэму ратацыі паміж дывізіёнамі турніру.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках