2 траўня 2024, Чацвер, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская тэнісная федэрацыя налічыла шкоду ад санкцый на мільён еўраў

3
Беларуская тэнісная федэрацыя налічыла шкоду ад санкцый на мільён еўраў

Спартыўны арбітражны суд адхіліў апеляцыю БТФ.

Беларуская тэнісная федэрацыя за два гады санкцый панесла страты – блізу аднаго мільёна еўра, заявіў кіраўнік арганізацыі Сяргей Рутэнка журналістам падчас прэс-канферэнцыі, піша «Наша нiва».

Ён адзначыў, што нагода сабрацца ў аўторак не пазітыўная - вынік разгляду ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) апеляцыі БТФ да Міжнароднай федэрацыі.

Ён падкрэсліў, што за мінулыя два гады БТФ панесла значныя страты з-за абмежаванняў.

"Калі мы ўжо гаворым пра нейкую шкоду, наша лічба за два гады набліжаецца да мільёна еўра", - дадаў кіраўнік арганізацыі.

З ягоных слоў, яна складаецца з прызавых грошай, якія павінны былі атрымаць беларускія каманды, таксама былі павялічаныя выдаткі ў сувязі з тым, што краіна не можа праводзіць у сябе турніры. Акрамя таго, выраслі выдаткі на выправы.

“Мы прасілі таксама разгледзець варыянт аб кампенсацыі шкоды, якую мы панеслі. У адказ-цішыня, проста маўчанне і нічога больш”, - рэзюмаваў Рутэнка.

***

Міжнародная тэнісная федэрацыя (ITF) з другой паловы 2020 года не давала дазволу арганізоўваць юніёрскія (да 18 гадоў) і прафесійныя турніры на тэрыторыі Беларусі.

У 2022-м IТF адмовіла ў правядзенні матчаў з камандамі Мексікі і Бэльгіі. А 1 сакавіка 2022 года Савет дырэктараў МТФ, спасылаючыся на рэкамендацыі МАК, прыпыніў сяброўства ў БТФ і забараніў Беларусі ўдзельнічаць ва ўсіх афіцыйных спаборніцтвах. Акрамя таго, была прынятая забарона на правядзенне міжнародных турніраў у Беларусі, рэспубліку выключылі з усіх адукацыйных праграм і праграм падтрымкі спартоўцаў.

Беларусь падала апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд у сувязі з грубымі парушэннямі правядзення працэдуры прыпынення сяброўства ў ІТF. У выніку 9 лютага 2024 года пасля шматразовых пераносаў тэрмінаў прыняцця пастаноў САЅ пакінуў у сіле пастанову ІТF і апеляцыю Беларускай тэніснай федэрацыі адхіліў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках