27 лiпеня 2024, Субота, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны Польшчы: Беларускае войска вельмі занядбанае

18
Экс-міністр абароны Польшчы: Беларускае войска вельмі занядбанае
ЯНУШ АНЫШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Якія рэформы патрэбныя нашым войскам для ўступлення ў NATO?

У варшаўскім "Усходнееўрапейскім доме" (Dom Wschodni) прайшла прэзентацыя кнігі "Беларусь у NATO".

У дыскусіі прынялі ўдзел лідfр грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, экс-міністр абароны Польшчы, былы віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Януш Анышкевіч і вядомы руска-амерыканскі гісторык Юрый Фяльшцінскі. Мадэратарам выступіла галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна.

Экс-міністр абароны Польшчы Януш Анышкевіч распавёў, з якімі цяжкасцямі сутыкнулася Польшча, калі надумала ўступіць у Альянс:

- Калі Польшча ўваходзіла ў NATO, адразу ж паўстала пытанне: а што з нашай вайсковай тэхнікай. Трэба разумець, што тэхніка, якой мы дыспанавалі, не была горшая за заходнюю. Яны ж нас (краінаў Варшаўскай дамовы — заўв.) увесь час баяліся.

Таксама гэта быў час, калі Польшчы не пагражала вайна. Можна было не спяшацца і шмат што памяняць. Таму галоўная праблема, калі выкарыстоўваць сучасную мову, была не ў "hardware" (тэхнічнай частцы - заўв.), а ў "softwear" (праграмным забеспячэнні), у тым, каб перайсці на новае вайсковае мысленне і стратэгічную культуру, іншы спосаб вайсковага камандавання , большай дэцэнтралізацыі.

Калі я прыйшоў у польскае войска, гэта выглядала так: прыходзіць нейкі афіцэр і рапартуе вышэйстаячаму, што хоча зрабіць. Апошні мусіў пацвердзіць. Гэта значыць, што ніжэйстаячыя былі цалкам пазбаўлены магчымасці нешта вызначаць, не было поля для індывідуальных дзеянняў.

Яшчэ адна праблема - веданне англійскай мовы. У NATO ўступаюць не генеральны штаб, не вышэйшыя военачальнікі, а ўсе ўзброеныя сілы. Таму веданне англійскай мовы вельмі важнае.

Скажу, што вялікай праблемай для нас, якія рыхтуюцца ўступіць у NATO (а я тады быў міністрам абароны Польшчы і рыхтаваў нашае войска да сяброўства ў Альянсе), было знайсці афіцэраў, якія накіроўваюць самалёты, якія падтрымліваюць дзеянні пяхоты. Яны павінны былі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з пілотамі, усё адбывалася ў стрэсавай сітуацыі, у пастаянным шуме. Трэба было выдатнае веданне англійскай мовы, бо ў такой сітуацыі нешта пачуць і разабраць было вельмі цяжка. І знайсці людзей, якія б здалі такі іспыт, было дастаткова складана.

Калі пачалася вялікая праграма вывучэння англійскай мовы ў войску, у нас з'явілася новая праблема — нашых афіцэраў вучылі не той англійскай, якая была патрэбна. Хто іх вучыў? Выкладчыкі ангельскай са школ, якія ведаюць мову Шэкспіра, а патрэбная, я так выкажуся, «цвёрдая франтавая мова».

Памятаю, калі мы паехалі ва ЎУкраіну з групай з NATO, украінцы павінны былі паказаць нам вайсковую частку. І яны ўзялі перакладаць мясцовую настаўніцу. І яна проста не справілася. Мне самому прыйшлося заняцца перакладам, бо ў мяне выходзіла лепей.

Януш Анышкевіч ацаніў сённяшні стан беларускага войска:

— Калі казаць пра тэхнічны складнік, сапраўды, беларускае войска выглядае вельмі занядбаным. Налёт часу сярод пілотаў беларускага войска - 10 гадзін на год, а ў NATO - 160. Лётчык павінен быць пастаянна ў форме. Гэта проста гіганцкая розніца.

Калі паглядзець на сродкі, якія выдаюцца на беларускае войска, улічваючы, што ў Беларусі ўсё танней, — гэта вельмі маленькія сумы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках