14 траўня 2024, aўторак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі халаднік патрапіў у топ найлепшых халодных супоў свету

11
Беларускі халаднік патрапіў у топ найлепшых халодных супоў свету

Абагнаўшы «канкурэнта» з Расеі.

У канцы сакавіка гастранамічны інтэрнэт-партал Taste Atlas прэзентаваў рэйтынг найлепшых халодных супаў усяго свету. У топ-20 патрапіў і беларускі халаднік.

Большая частка супаў еўрапейскія, прычым пяць - гішпанскія. У спісе ёсць чатыры варыянты халодных супаў з бураком (літоўскі, латвійскі, польскі і беларускі).

Першае месца ў літоўскага Šaltibarščiai (даслоўна: халодны боршч), які набраў 4,3 бала з 5. Адзначаецца, што суп гатуецца з простых інгрэдыентаў, яго прыгатаванне не патрабуе шмат часу.

На другім месцы гішпанская Porra Antequeranna (4,3 бала, наваколлі андалусійскай Малагі), якая нагадвае гаспача і сальмарэха. Робіцца з таматаў, салодкага перцу, часныку, аліўкавага алею і хлеба.

На трэцім месцы ўласна Salmorejo (4,1 бала, Кордава, Гішпанія), але ён лічыцца самым папулярным. Гэты суп гусцейшы, чым гаспача. Дадаюць мясную нарэзку і яйкі.

На чацвёртым месцы балгарскі Tarator (4,1 бала): халодны суп з несалодкіх тлустых ёгуртаў, агуркамі, часныком, крапівой і арэхамі.

На пятым месцы французскі Vishyssoise (4,1) - крэмавы халодны суп з парэю, бульбы, булёну і вяршкоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках