14 траўня 2024, aўторак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Францыі дапусціў адпраўку войскаў ва Украіну

4
Парламент Францыі дапусціў адпраўку войскаў ва Украіну

Аб гэтым заявіла кіраўніца Нацыянальнай асамблеі.

Парламент Францыі дагэтуль лічыць магчымым варыянт з адпраўкай сваіх войскаў ва Украіну.

Пра гэта заявіла кіраўніца Нацыянальнай асамблеі Францыі Яэль Брон-Піве, паведамляе РБК-Украина.

Падчас прэс-брыфінгу ў Адэсе Брон-Піве пракаментавала папярэднія заявы французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона і заявіла, што ўсё застаецца магчымым.

«У сваёй заяве прэзідэнт рэспублікі сказаў, што не выключае нічога апрыёры. У той пазіцыі, якую Францыя дэманстравала, дэманструе і будзе дэманстраваць да канца вайны, да самай перамогі нічога не з'яўляецца выключным, усё застаецца магчымым. Я не буду дадаткова інтэрпрэтаваць словы прэзідэнта, гэтая пазіцыя дастаткова зразумелая», - падкрэсліла яна.

Нагадаем, у канцы лютага прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон не выключыў, што краіны Захаду могуць увесці войскі для дапамогі Украіне.

Пасля французскі лідар удакладніў, што яго краіна можа адправіць сваіх вайскоўцаў ва Украіну, калі Расея зноў пачне наступаць на Кіеў ці Адэсу.

У сакавіку Макрон зноў зрабіў заяву аб войсках Францыі ва Украіне. Ён падкрэсліў, што такі варыянт не выключаецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках