Патрыярх Гундзяеў пачаў сумнявацца ў расейскіх войсках?
17- 30.03.2024, 19:09
- 6,490
Свяшчэннікам РПЦ загадалі штодня чытаць малітвы.
У Расеі святарам РПЦ Маскоўскага патрыярхата прыйшла рассылка з Масквы аб тым, як трэба маліцца за перамогу Расеі ў перыяд Вялікага посту, паведамляе УНІАН.
Гаворка ідзе пра чытанне "Малітвы аб Святой Русі".
Адпаведны ліст з подпісам кіраўніка спраў Маскоўскай патрыярхіі мітрапаліта Рыгора Васкрасенскага трапіў у распараджэнне расейскіх СМІ.
У згаданай малітве літургічная творчасць патрыярха Кірыла Гундзяева (кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы) уключае такія словы:
«Боже спасения нашего, призри в милости на смиренныя рабы Твоя, услыши и помилуй нас: се бо брани хотящия ополчишася на Святую Русь, чающе разделити и погубити единый народ ея. Возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею победу».
Адзначаецца, што гэта першы дакумент, які на афіцыйным узроўні прапагандуе ўнутрыцаркоўную падтрымку вайны.
У распараджэнні Васкрасенскага гаворыцца аб тым, што святары павінны чытаць малітву штодзень - на службе і дома. Таксама рэкамендуецца прапаноўваць чытанне "святых слоў" манаству і парафіянам.