14 траўня 2024, aўторак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 40 турыстаў з Беларусі затрымаліся ў Стамбуле

1
Больш за 40 турыстаў з Беларусі затрымаліся ў Стамбуле

Праз скасаванне рэйса турэцкай авіякампаніі.

Турэцкая авіякампанія Southwind Airlines 30 сакавіка скасавала рэйс са Стамбула ў Менск, праз што больш за 40 беларускіх турыстаў не змаглі вярнуцца дадому. Раней стала вядома, што ЕЗ забараніў перавозчыку ляцець праз сваю тэрыторыю, піша telegraf.news.

Самалёт павінен быў вылецець са Стамбула раніцай 30 сакавіка. Аб скасаванні рэйса стала вядома за некалькі гадзін.

Паводле інфармацыі тэлеканала ОНТ, больш за 40 чалавек адправіліся ў гатэль - чакаць інфармацыю ад турыстычнай кампаніі.

СМІ адзначыла, што Southwind Airlines паабяцаў, што яны мусяць вылецець у Беларусь 31 сакавіка а 20:00. Якім маршрутам - невядома.

Раней стала вядома, што Еўрапейскі звяз забараніў турэцкай авіякампаніі Southwind Airlines лятаць праз Еўропу, паведаміла выданне Turizm Guncel. Прычынай там назвалі "сувязі" кампаніі з Расеяй.

Нагадаем, у канцы снежня 2023 года Southwind Airlines запусціла прамыя рэйсы са Стамбула ў Менск. Турэцкі авіяперавозчык паведаміў, што асноўнай перавагай стане меншы час у дарозе — каля трох гадзін. "Белавія" ж вымушана лятаць з Менска ў Стамбул праз тэрыторыю Расеі, Азербайджана і Грузіі, праз што час у дарозе перавышае 5 гадзін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках