4 траўня 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам распавялі, як запраўляцца «ўдвая» танней

15
Беларусам распавялі, як запраўляцца «ўдвая» танней

У чым нюанс?

У афіцыйным ТГ-канале дзяржаўнай кампаніі "Беларуснафта" заклікалі беларускіх кіроўцаў адмовіцца ад бензіну, абраўшы ўзамен "бяспеку, надзейнасць, эканомію і экалагічнасць".

Такім чынам, у «Беларуснафце» наважылі пераканаць беларусаў ставіць газавае абсталяванне на свае аўтамабілі, скарыстаўшыся аўкцыённай прапановай.

«Кошт газу за 1 літр 1,23 BYN, а пры ўдзеле ў акцыях 123 BYN -10% -5 капеек з літра = 1,057», - распавялі ў «Беларуснафце», заявіўшы, што гэта ўдвая танней чым бензін.

У кампаніі настойваюць, што на газ можна перавесці любы бензінавы аўтамабіль, захаваўшы магчымасць ездзіць і на звычайным паліве.

«Перавод на газ зойме не больш за 1 дзень, выдаткі складуць 1-1,5 тыс. рублёў, а кошт валодання аўто на газе можа стаць у выніку параўнальны з электракарамі», - заявілі ў «Беларуснафце».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках