Беларусаў чакае летняе надвор'е
3- 30.03.2024, 13:43
- 5,168
Ужо заўтра.
Да 25 градусаў цяпла, туман і навальніцы абяцаюць сіноптыкі на нядзелю, 31 сакавіка.
У ноч на каталіцкі Вялікдзень у Менску будзе не вышэй за 9℃, а ўжо днём паветра прагрэецца да +23℃. Крыху халадней будзе на поўначы краіны, а на поўдні тэмпература паднімецца да +25℃.
У асобных раёнах Беларусі чакаецца туман, раніцай і днём месцамі па поўначы – навальніцы.