Як зрабіць «мігатлівыя» велікодныя яйкі
4- 30.03.2024, 13:24
- 4,188
Незвычайны спосаб афарбоўкі яйкаў.
Сёлета ўсё больш папулярнасці набірае трэнд на «мігатлівыя» велікодныя яйкі. Калі хочацца пафарбаваць яйкі на Вялікдзень не як звычайна, шукайце што-небудзь асаблівае, можна пафарбаваць велікодныя яйкі чырвоным віном. Для гэтага патрабуецца мінімум намаганняў і бутэлька чырвонага віна. Яйкі атрымаюцца насычанага бардовага колеру з вялікай колькасцю бліскучых крапінак.
Рэцэптам фармавання «мігатлівых» яек падзялілася ўкраінская фуд-блогерка Наталля Лысянская:
– Бярэм яйкі любога колеру – падыдуць як белыя, так і карычневыя. Мыем іх і кладзем у ёмістасць, дзе будзем варыць.
Наліваем у ёмістасць чырвонае віно так, каб яно пакрывала яйкі.
Варым яйкі на моцным агні да гатовасці.
Паколькі пры награванні віно выпараецца, у памяшканні можа быць пах алкаголю, таму лепш адчыніць вокны ці ўключыць выцяжку.
Пасля таго як яйкі зварацца, трэба пакласці іх у меншы рондаль і наліць рэшту віна. Пакінуць яйкі ў віне на ноч.
За гэты час колер яек стане яшчэ больш насычаным, фарбаванкі стануць цёмна-сіняга колеру з фіялетавым адлівам, на іх з'явяцца крышталі, якія нададуць ім патрэбнае мігаценне.
У чырвоным салодкім віне ўтрымліваецца цукар, пасля выпарэння ён ператварыўся ў крышталі, якія і будуць мігацець на яйках.