14 траўня 2024, aўторак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Сербіі Вучыч растлумачыў свой таямнічы пост

7
Прэзідэнт Сербіі Вучыч растлумачыў свой таямнічы пост

У ім ён прадказваў краіне цяжкія часы.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у пятніцу ўвечары выступіў са зваротам, у якім патлумачыў, што ён меў на ўвазе, калі папярэджваў пра цяжкія часы, што насоўваюцца на краіну.

Пра гэта паведамляе «Балканскі аглядальнік».

Першым выклікам ён назваў прыём Косава ў Раду Еўропы. Мяркуецца, што канчатковая пастанова ў гэтым пытанні будзе прынятая ў сярэдзіне траўня.

Другім выклікам, паводле словаў сербскага прэзідэнта, з'яўляецца запланаванае прыняцце ў красавіку на Генеральнай асамблеі ААН рэзалюцыі аб прызнанні масавага забойства баснійцаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе генацыдам. Як ён адзначыў, разгляд гэтага пытання ініцыяваны на прапанову Нямеччыны і Руанды.

Рэзалюцыя не будзе мець абавязковай сілы, але Вучыч не выключае, што пасля прызнання падзей у Срэбраніцы генацыдам будзе ставіцца пад сумнеў права на існаванне Рэспублікі Сербскай як утварэння, сфармаванага на аснове генацыду.

Акрамя таго, на ягоную думку, «на падставе толькі аднаго неабавязковага вердыкту таксама запатрабуюць ад Рэспублікі Сербскай ваенных рэпарацый».

Варта адзначыць, што ў 2004 годзе забойствы ў Срэбраніцы прызнаў генацыдам Міжнародны трыбунал у былой Югаславіі паводле справы супраць генерала баснійскіх сербаў Радзіслава Крыстыча.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках