14 траўня 2024, aўторак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Украіна стварае войска муляжоў

1
The Telegraph: Украіна стварае войска муляжоў

Яго ствараюць на сакрэтных прадпрыемствах.

Украінскіх прадпрымальнікаў задзейнічаюць для стварэння «пацёмкінскага войска». Яны вырабляюць яго «на сакрэтных складах» на захадзе Украіны, піша The Telegraph.

Адна толькі фірма, з кіраўніком якой пагутарыла выданне, пабудавала больш за 200 макетаў ПТУР «Стугна» і дзве гарматы Д-20, якія ўжо разгорнутыя на фронце. Кошт адной псеўда-ракетнай устаноўкі складае блізу тысячы грыўняў.

Таксама ўжо паступіла замова на выраб макета ЗРК «Патрыёт». Ён абыдзецца прыкладна на 10 тысячаў даляраў. Таксама ўкраінцы імітуюць сістэмы «Старлінк», па якіх таксама б'юць расейцы. Падманныя тэрміналы размяшчаюць побач з сапраўднымі, каб збіць з панталыку расейскую выведку.

Аднак украінскія вайскоўцы прызнаюць, што «ім патрэбная сапраўдная зброя, таму што перамагчы ў вайне можна толькі з сапраўднай зброяй».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках