14 траўня 2024, aўторак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны аўстрыйскі экс-выведнік, які сачыў за Хрыстам Грозевым

3
Арыштаваны аўстрыйскі экс-выведнік, які сачыў за Хрыстам Грозевым

Ён мог супрацоўнічаць з ФСБ.

Арыштаваны былы супрацоўнік службы дзяржаўнай бяспекі Аўстрыі, які сачыў за журналістам-расследавальнікам Хрыста Грозевым. Як піша аўстрыйская газета Der Standard, Эгіста От падазраецца ў тым, што прадаў звесткі, атрыманыя са смартфонаў траіх высокапастаўленых аўстрыйскіх чыноўнікаў, якія былі выкрадзеныя падчас рамонту. Гэтыя звесткі потым трапілі ў ФСБ Расеі, піша The Insider.

Паводле наяўных звестак, супрацоўнік Федэральнай установы абароны Канстытуцыі і барацьбы з тэрарызмам Аўстрыі (Bundesamt für Verfassungsschutz und Terrorismusbekämpfung, BVT) От перадаў звесткі, скапіяваныя з смартфонаў, летам 2022 года. Інфармацыя пра гэта паступіла некалькі тыдняў таму з Вялікай Брытаніі, дзе прадаўжаецца следства паводле справы аперацыйнага дырэктара плацежнай кампаніі Wirecard Яна Марсалека.

Пракуратура мяркуе, што От выкарыстаў службовае становішча, каб атрымаць доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі і прадаць яе. Пакупніком выступіў былы чыноўнік BVT Марцін Вайс, які, у сваю чаргу, працаваў на Яна Марсалека. У пракуратуры Вены ўдакладнілі, што былі арыштаваныя два чалавекі, але імя другога не называецца.

Выкрадзеныя смартфоны належалі Міхаэлю Клойбмюлеру, які цягам многіх гадоў узначальваў офіс міністра ўнутраных справаў Аўстрыі; Міхаэлю Такачу, які цяпер узначальвае Федэральную паліцыю; Гернату Маеру, дырэктару Федэральнай установы ў справах іміграцыі і надання прытулку. У 2017 годзе адбыўся няшчасны выпадак: падчас паездкі ў справах МУС перакуліўся човен з чыноўнікамі, іхнія смартфоны трапілі ў ваду і намоклі. Спецыялісту BfV было даручана паправіць апараты. Мяркуючы з усяго, ён скапіяваў звесткі з прыладаў і перадаў іх Оту. Адзначаецца, што гэты спецыяліст таксама знаходзіцца пад следствам.

Перапіскі са смартфона Клойбмюлера пазней трапілі ў распараджэнні прэсы і прывялі да антыкарупцыйнага расследавання супраць службоўца. Звесткі са смартфонаў Такача і Маера абнародаваныя не былі. Як адзначае Der Standard, От і ягоныя суўдзельнікі, відавочна, не змаглі іх узламаць і, магчыма, менавіта таму пастанавілі перадаць іх расейскай спецслужбе.

Ян Марсалек знік у чэрвені 2020 года разам з некалькімі мільярдамі даляраў. Праз месяц The Insider і Bellingcat здолелі даказаць, што ашуканец хаваецца на тэрыторыі Расеі ці Беларусі і мае даўнія сувязі са спецслужбамі. У сакавіку гэтага года The Insider расказаў падрабязнасці таго, як быў завербаваны Марсалек, які, сярод іншага, актыўна супрацоўнічаў з ПВК «Вагнер», перадаваў Расеі звесткі, атрыманыя ад супрацоўнікаў еўрапейскіх спецслужбаў, што працавалі на яго, і дапамагаў устанавіць сачэнне за Хрыста Грозевым.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках