Politico: РФ глушыць GPS-сігналы для самалётаў над Балтыйскім рэгіёнам
10- 29.03.2024, 18:04
- 6,598
РФ рэгулярна атакуе самалёты краін NATO.
Самалёты, якія пралятаюць над Балтыйскім рэгіёнам, сутыкаюцца з выпадкамі глушэння GPS-сігналаў. Расею ўважаюць вінаватай у гэтых праблемах. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Politico.
- Эпізоды адключэння электраэнэргіі, вядомыя як глушэнне GPS, адбываюцца рэгулярна з пачатку вайны ва Украіне ў 2022 годзе, - піша выданне.
Politico ўдакладняе, што перашкоды сканцэнтраваныя ў Калінінградскай вобласці РФ.
- Расея рэгулярна атакуе самалёты, пасажыраў і суверэнную тэрыторыю краін NATO, - сказала прэзідэнтка Фонду ўстойлівай навігацыі і сінхранізацыі Дана Говард.
Яна назвала гэтыя выпадкі рэальнымі пагрозамі і нагадала аб тым, як падчас выпадковага глушэння ў 2019 годзе пасажырскі самалёт ледзь не рэзнуўся ў гару.
Агенцтва авіяцыйнай бяспекі ЕЗ вывучае гэтае пытанне, але пакуль рэгулятары заяўляюць, што праблемы з GPS не ўяўляюць небяспекі для палётаў.
Збоі ў працы GPS растуць
Выпадкі перашкод, пра якія паведамляюць пілоты, няўхільна растуць са студзеня 2022 года. Пра гэта кажа еўрапейская арганізацыя ў бяспецы аэранавігацыі, якая атрымлівае справаздачы ад пілотаў праз сваю сістэму добраахвотнага паведамлення аб інцыдэнтах EVAIR.
Цягам першых двух месяцаў 2024 года EVAIR зафіксавала значны рост колькасці паведамленняў аб збоях у працы GPS. У абсалютных лічбах мы атрымалі 985 адключэнняў GPS у параўнанні з 1371 за ўвесь 2023 год, - паведамілі ў Еўракантролі.
Там дадалі, што за першыя два месяцы гэтага года інцыдэнтаў было амаль у сем разоў больш, чым за першыя два месяцы 2023 года.
РФ не ўпершыню абвінавачваюць у глушэнні сігналаў GPS для самалётаў
У студзені Інстытут вывучэння вайны пісаў, што ў Польшчы і Балтыйскім рэгіёне былі зафіксаваныя маштабныя збоі ў рабоце сістэм GPS. Тады не выключалася, што гэта следства працы ў рэгіёне расейскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ).
Пазней у Эстоніі абвінавацілі Расею ў тым, што яна стаіць за павелічэннем выпадкаў глушэння спадарожнікавых сігналаў, якія выкарыстоўваюцца авіякампаніямі, смартфонамі і сістэмамі ўзбраення ва Усходняй Еўропе.
А нядаўна Расея заглушыла спадарожнікавы сігнал самалёта міністра абароны Вялікай Брытаніі Гранта Шапса, калі ён пралятаў побач з расейскім Калінінградам.