Bild: Кітай пабудаваў у пустыні копію Тайбэя, рыхтуючы ўварванне ў Тайвань
9- 29.03.2024, 15:00
- 7,970
У цэнтры знаходзіцца муляж адміністрацыі прэзідэнта Тайваня.
Пекін, мяркуючы з усяго, рыхтуецца да вайсковай аперацыі для акупацыі Тайваня. Для адпрацовак масаваных удараў у кітайскай пустыні была створаная дакладная копія ўрадавага квартала тайваньскай сталіцы - Тайбэя.
Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле нямецкага выдання Bild.
Незвычайныя будынкі былі заўважаны з дапамогай спадарожніка ў пустыні Унутранай Манголіі прыкладна за 1 тысячу км ад Пекіна.
Экспэрты, прааналізаваўшы кадры, прыйшлі да высновы, што кітайцы пабудавалі дакладную копію ўрадавага квартала Тайбэя ў натуральную велічыню.
Ролю будынкаў выконваюць муляжы, у якіх ёсць толькі фасады. У цэнтры копіі знаходзіцца адміністрацыя прэзідэнта Тайваня.
Відавочна, Кітай пабудаваў копію Тайбэя для таго, каб вайскоўцы маглі трэніраваць аперацыю ўварвання.