27 красавiка 2024, Субота, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў склікаў надзвычайнае пасяджэнне Рады Украіна-NATO

6
Кіеў склікаў надзвычайнае пасяджэнне Рады Украіна-NATO

У чым прычына.

Сёння, 28 сакавіка, адбылося пасяджэнне Рады Украіна-NATO на ўзроўні амбасадараў. Казалі аб абстрэлах Расеяй украінскай крытычнай інфраструктуры.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Facebook-старонку Місіі Украіны пры NATO.

Як зазначае прэс-служба, пасяджэнне было скліканае на ініцыятыву ўкраінскага боку.

Падчас пасяджэння міністр абароны Украіны Рустэм Умераў праінфармаваў хаўруснікаў аб наступствах тэрарыстычных удараў Расеі, а таксама захадах рэагавання, якія ўжываюцца Украінай.

Таксама кіраўнік міністэрства заклікаў краіны-сябры NATO перадаць Украіне:

▪ дадатковыя сістэмы СПА і ПРА;

▪ ракеты да іх.

Ракетныя абстрэлы крытычнай інфраструктуры

Войскі РФ практычна штодня наносяць удары па Украіне. Акупанты актыўна ўжываюць «Шахеды», а таксама ў апошні час усё часцей звяртаюцца да масаваных ракетных удараў па Украіне.

Як прыклад, у ноч на 22 сакавіка тэрарысты нанеслі супраць Украіны камбінаваны ракетна-авіяцыйны ўдар, падчас якога выкарысталі 151 сродак паветранага нападу. Падчас атакі расейцы абстралялі аб'екты энэргетыкі, у выніку чаго ў шэрагу гарадоў увялі аварыйныя адключэнні. Таксама вораг пашкодзіў вонкавую паветраную лінію, якая ідзе на Запарожскую АЭС. Дарэчы, пад удар трапіла ДнепраГЭС у Запарожжы.

Самая цяжкая сітуацыя са святлом назіраецца ў Харкаве. Са слоў кіраўніка праўлення НЭК «Укрэнэрга» Уладзіміра Кудрыцкага, чакаецца, што аднаўленне электразабеспячэння зойме да двух тыдняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках