27 красавiка 2024, Субота, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта як трэба ацяпляць, каб атрымалася такая сума?»

8
«Гэта як трэба ацяпляць, каб атрымалася такая сума?»

Жыхары аднаго з менскіх дамоў атрымалі рахункі з сюрпрызам.

Спакой жыхароў сталінцы ў Менску на вуліцы Брылеўскай, 46, парушылі лютаўскія рахункі: сумы за ацяпленне выйшлі за межы звычных налічэнняў. Калі размаўляць на мове лічбаў, то гэтыя разлікі павялічыліся ўтрая і дараслі да 70—90 рублёў у залежнасці ад плошчы кватэры. Даведацца прычыну гэтага феномену жыхары дома спрабавалі ў РДЦ, але там выразнага адказу не атрымалі.

- Мы ўбачылі рахункі за люты і здзівіліся: сумы за ацяпленне выраслі ўтрая, - дзеліцца з «Онлайнерам» перажываннямі гаспадыня адной з кватэр Наталля. - У трохпакаёўцы падскочыла за месяц з 32 да 92 рублёў. Гэта як трэба паліць у студзені, каб атрымаліся такія лічбы? У нас стары дом, у ім жыве шмат пенсіянераў, усе хвалююцца. Ніхто не дае выразнага адказу. Што будзе ў сакавіку, таксама невядома.

Разгадаць загадку ад камунальнікаў нам дапамаглі ў ЖЭУ №1 Кастрычніцкага раёна.

- Так, мы ведаем пра гэту праблему. Прычына - у няспраўнасці самога прыбора ўліку, які лічыць цеплавую энэргію на ацяпленне і цеплазабеспячэнне, - растлумачыў першы намеснік дырэктара - галоўны інжынер ЖЭУ № 1 Кастрычніцкага раёна Юрый Карачун. - Мы адправілі ліст у КУП ЖКГ Кастрычніцкага раёна аб правядзенні пераразліку рахункаў за люты ў доме на вуліцы Брылеўскай, 46.

Пакуль прыбор будзе ў рамонце, ацяпленне будуць разлічваць паводле сярэдняга тарыфу. Жыхарам дома ўжо паведамілі пра гэта.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках