27 красавiка 2024, Субота, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напады на НПЗ у Расеі: Куйбышаўскі завод цалкам спыніў працу

20
Напады на НПЗ у Расеі: Куйбышаўскі завод цалкам спыніў працу

Блізу 14% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расеі страчаныя.

Расейскі Куйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод каля Самары цалкам спыніў вытворчасць праз пашкоджанні пасля нападу дронамі 23 сакавіка, піша ў чацвер, 28 сакавіка, Reuters са спасылкай на дзве крыніцы ў галіне.

Адзначаецца, што на НПЗ, які ўваходзіць у склад Раснафты, спынілі працаваць устаноўкі першаснай перапрацоўкі CDU-5 і CDU-4. Са звестак крыніц, CDU-4 не пацярпела ад нападу БПЛА, але з-за тэхнічнай сувязі з пашкоджанай CDU-5 зараз не можа працаваць.

Куйбышаўскі завод па выніках 2023 года стаў 29-м найбуйнейшым НПЗ Расеі паводле аб'ёму вытворчасці, ён перапрацаваў 3,687 мільёна тон сырой нафты, вырабіў 624 тысяч тон бензіну, 1,187 млн тон дызельнага паліва і 1,040 млн тон мазуту.

З падлікаў Reuters, блізу 14% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расеі былі спыненыя пасля ўдараў дронамі. РФ вымушана павялічыла імпарт паліва з Беларусі, каб развязаць праблему магчымай нястачы паліва.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках