2 траўня 2024, Чацвер, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага тэнісіста з ганьбай выгналі з паўфіналу турніру ў Дубаі

24
Расейскага тэнісіста з ганьбай выгналі з паўфіналу турніру ў Дубаі

Ён абмацярыў суддзю.

Расейскі тэнісіст Андрэй Рублёў, пятая ракетка свету, дыскваліфікаваны з матча паўфіналу турніру катэгорыі ATP-500 у Дубаі (ААЭ). Прычынай стала лаянка ў бок лінейнага суддзі ў канцоўцы трэцяга сэта сустрэчы з 23-й ракеткай свету з Казахстана Аляксандрам Бублікам. Перамога ў матчы была прысуджана казахстанцу, а матч спынілі пры ліку 7:6 (7:4), 6:7 (5:7), 5:6, піша «Чэмпіянат».

Да моманту заканчэння сустрэчы тэнісісты правялі на корце 2 гадзіны 31 хвіліну. За гэты час Андрэй Рублёў выканаў дзевяць эйсаў, рэалізаваў тры брэйк-пойнты і дапусціў дзве падвойныя памылкі. На рахунку Аляксандра Бубліка 21 падача навылёт, тры рэалізаваныя брэйк-пойнты і шэсць падвойных памылак.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках