Протас вярнуўся пасля траўмы: «Вашынгтон» перамог «Сіэтл»
- 16.03.2024, 13:38
- 1,074
Беларускі форвард гуляў на правым флангу чацвёртага звяна.
У рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» у гасцях абгуляў «Сіэтл» з лікам 2:1, паведамляе belarushockey.com.
Беларускі форвард «Кэпіталз» Аляксей Протас вярнуўся ў строй пасля траўмы і гуляў на правым флангу чацвёртага звяна. Яго партнёрамі сталі Нік Даўд і Бек Маленстайн.
Lineys#CapsKraken | @JackDaniels_US pic.twitter.com/fQkuw1NQ4q
— Washington Capitals (@Capitals) March 15, 2024
У выніку Протас правёў на лёдзе 12:49 (з іх 0:53 у меншасці), нанёс 4 кідкі (1 з іх міма), ужыў 1 хіт і зарабіў паказчык карыснасці «0».
У сезоне Аляксей у 63 матчах набраў 28 (5+23) балаў, пры паказчыку карыснасці «-3» і 6 хвілінах штрафу.
«Вашынгтон» з 71 баламі ў 64 матчах займае 10-е месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі.
Сіэтл - Вашынгтон - 1:2 (0:0, 0:1, 1:1, 0:0)
0:1 – 34 Ошы ()
1:1 – 43 Б'ёркстран (Ямамота, Гурдэ)
1:2 – 51 Макмайкл ()