2 траўня 2024, Чацвер, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» выцесніла БАТЭ з барацьбы за Кубак Беларусі

Менскае «Дынама» выцесніла БАТЭ з барацьбы за Кубак Беларусі

Барысаўскі клуб не згуляе ў еўракубках упершыню за 25 гадоў.

БАТЭ ўпершыню за 25 гадоў прапускае еўракубкі, уступіўшы ў матчы ў адказ футбольнага Кубка Беларусі-2024 мінскаму "Дынама".

У паўфінал турніру выйшла менскае "Дынама", БАТЭ саступіла пасля серыі пенальці. Па выніках двух матчаў БАТЭ - "Дынама" ішлі "корпус да корпуса" з лікам 3 -3. Аднак у серыі пенальці больш удачлівымі былі дзейныя чэмпіёны Беларусі 5-4. Такім чынам менскае "Дынама" выцесніла БАТЭ з барацьбы за Кубак Беларусі 2024 года.

Іншыя матчы ¼ фіналу Кубка краіны былі згуляныя так: “Віцебск” – “Іслач” 2-0 (першая гульня 1-4), “Менск” - гарадзенскі “Нёман” 0-1 (першая гульня 0-3), салігорскі “Шахцёр” - жодзінскі “Тарпеда-БЕЛАЗ” 1-0 (першая гульня 0-2).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках