2 траўня 2024, Чацвер, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулец БАТЭ пасля гола пабег святкаваць да трэнера спаборнікаў

Гулец БАТЭ пасля гола пабег святкаваць да трэнера спаборнікаў

Што было далей?

У нядзелю менскае «Дынама» прымала дома барысаўскі БАТЭ ў межах матчу ў адказ 1/4-фіналу Кубка Беларусі ў футболе. Першая гульня скончылася мінімальнай перамогай менчукоў, піша nashaniva.com.

Лік адкрыў футбаліст жоўта-блакітных Алег Нікіфарэнка. Пасля забітага мяча ён пабег святкаваць да лаўкі «Дынама» і асабіста да трэнера Вадзіма Скрыпчанкі.

Эмоцыі Нікіфарэнкі звязаныя з тым, што летась ён гуляў за «Дынама» і быў вымушаны пакінуць клуб праз канфлікт з галоўным трэнерам.

Дэмарш маладога футбаліста ледзь не прывёў да бойкі на полі.

Асноўны час гульні скончыўся з лікам 2-3 на карысць БАТЭ, што перавяло яе ў экстратаймы (3-3 паводле сумы дзвюх сустрэчаў). У серыі пенальці больш паспяховымі былі гульцы «Дынама». Адзіны 11-метровы не рэалізаваў Алег Нікіфарэнка.

БАТЭ ўпершыню з 1999 года не прабіўся ў кваліфікацыю еўракубкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках