2 траўня 2024, Чацвер, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выязджаючы з Масквы, бачыш, што людзі ўжо не такія шчаслівыя»

10
«Выязджаючы з Масквы, бачыш, што людзі ўжо не такія шчаслівыя»

Вядомы футбаліст расказаў, як і чаму змяніліся настроі расейцаў.

Экс-гулец «Сельты» і каманды Расеі Аляксандр Маставой расказаў пра сённяшні настрой расейцаў на фоне поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну. Таксама ён прызнаўся, што ў РФ трэба быць асцярожным, гаворачы пра вайну.

Адпаведны каментар Маставога прыводзіць гішпанскае выданне AS. Былы спартовец зазначыў, што расейцы ўжо не такія шчаслівыя як раней. Гэта заўважна, выязджаючы з Масквы.

– Ці змянілася атмасфера ў Расеі пасля пачатку вайны ва Украіне?

– Так, гэта было даволі прыкметна з самага пачатку. У Маскве крыху менш, таму што гэта вялізны горад, які стварае свой космас, але выязджаючы з горада, бачыш, што людзі ўжо не такія шчаслівыя, як раней.

– Якое пачуццё ў людзей на вуліцы?

– Большасць стамілася ад гэтага канфлікту. Яны хочуць жыць мірна і без праблемаў.

Пры гэтым 55-гадовы экс-футбаліст «Сельты» пагадзіўся са сцвярджэннем, што цяпер у РФ нельга свабодна выказваць сваё меркаванне.

«Трэба быць вельмі асцярожным з тым, што гаворыш», – падсумаваў Аляксандр.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках