2 траўня 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомую спартоўку таемна судзілі пасля вяртання ў Беларусь

5
Вядомую спартоўку таемна судзілі пасля вяртання ў Беларусь

Стаў вядомы прысуд.

Як стала вядома «Трибуне», суд даў два гады «хатняй хіміі» (абмежаванне свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову) трыятланістцы Валянціне Зелянкевіч. Са звестак выдання, прысуд звязаны з удзелам Зелянкевіч у мірных пратэстах у 2020-м.

Зелянкевіч у канцы жніўня 2020-га не падоўжылі кантракт у менскім клубе трыятлона «Трыстайл».

Як казала спартоўка, дырэктар клуба Дзмітрый Талкачоў абяцаў ёй працягнуць супрацоўніцтва, аднак адмовіўся ад яго пасля таго, як убачыў «пратэстны» допіс Зелянкевіч у Інстаграме з фота, на якім яна стаяла з бел-чырвона-белым сцягам на праезнай частцы падчас аднаго з мірных мітынгаў.

Восенню 2020-га Зелянкевіч пераехала ў Расею, дзе працягвала трэніравацца, а таксама працавала трэнерам у трыятлоне і плаванні.

Паводле інфармацыі «Трибуны», некаторы час таму Зелянкевіч вярнулася ў Беларусь, а неўзабаве пасля гэтага была затрыманая і заставалася за кратамі да нядаўняга суда. Дата суда не называецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках