27 лiпеня 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка пачаў панічна баяцца за сваё жыццё»

23
«Лукашэнка пачаў панічна баяцца за сваё жыццё»

Крэмль ужо не дапаможа?

Апошнія заявы сведчаць пра страх беларускага дыктатара Лукашэнкі за сваё жыццё. Пра гэта «24 Каналу» расказаў расейскі апазіцыйны журналіст Ігар Якавенка, патлумачыўшы, што кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін не заўсёды зможа абараняць Лукашэнку.

«Пуцінскі рэжым не вечны, і Лукашэнку давядзецца абараняць сваю ўладу, ва ўмовах, калі Пуцін яму не зможа дапамагчы. Не дзіўна, што Лукашэнка пачаў панічна баяцца за сваё жыццё», - растлумачыў Ігар Якавенка.

У Беларусі дагэтуль застаецца каля тысячы наймітаў з ПВК «Вагнера». Афіцыйная версія кажа пра тое, што астатнія «вагнераўцы» з'яўляюцца інструктарамі для беларускага войска.

«Аднак нельга выключаць, што вагнераўцаў трымаюць як магчымых дыверсантаў», - адзначыў Якавенка.

Журналіст адмаўляе магчымасць вялікай і прамой вайны Расеі з Еўропай, бо ўсё расейскае войска сканцэнтравана на полі бою ва Украіне. У той жа час асобныя дыверсійныя атрады могуць існаваць і выконваць пэўныя задачы.

«Вагнераўцаў могуць выкарыстоўваць, каб дэстабілізаваць сітуацыю, ладзіць правакацыі і асобныя рэйды, напрыклад, на тэрыторыю Польшчы ці Літвы», - падкрэсліў Якавенка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках