Уладзімір Арлоў распачынае ў Беластоку цыкл лекцый пра выбітных жанчын у беларускай гісторыі
- 28.02.2024, 21:26
- 1,646
![Уладзімір Арлоў распачынае ў Беластоку цыкл лекцый пра выбітных жанчын у беларускай гісторыі](https://i.c97.org/ai/550352/aux-head-1685638894-20230601_Arlou_360.jpg)
Першая лекцыя адбудзецца ўжо заўтра.
Беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў распачынае ў Беластоку цыкл гістарычных лекцый на тэму – «Жанчыны ў гісторыі Беларусі». Гэта сумесны праект самога аўтара, Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і хаба «Новая зямля», на базе якога яны і будуць праводзіцца, паведамляе «Радыё Рацыя».
Першая лекцыя Уладзіміра Арлова з цыклу «Жанчыны ў гісторыі Беларусі» адбудзецца ўжо заўтра, у чацьвер. У хабе «Новая зямля», што месціцца ў Беластоку па вуліцы Вышынскага 6А. Пачатак а 18:30. Уваход вольны.
![](https://i.c97.org/ai/585551/aux-1709144792-11.jpg)