27 лiпеня 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Навальная: Пуцін павінен адказаць за тое, што зрабіў з Расеяй і Аляксеем

32
Юлія Навальная: Пуцін павінен адказаць за тое, што зрабіў з Расеяй і Аляксеем
ЮЛІЯ НАВАЛЬНАЯ

Моцны выступ удавы палітыка ў Еўрапарламенце.

Юлія Навальная ў сераду, 28 лютага, выступіла на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага парламента. Трансляцыю з Еўрапарламенту можна было глядзець на канале (Навальны LIVE).

Навальная расказала пра тыя складанасці, з якімі давялося сутыкнуцца пры падрыхтоўцы пахавання. «Мне ўвесь час задаюць пытанне: «Чым мы можам дапамагчы?». Я паспрабую адказаць на гэтае пытанне», - сказала яна.

Для барацьбы з пуцінскім рэжымам, падкрэсліла Навальная, трэба выкарыстоўваць наватарскія метады, як гэта рабіў ейны муж.

«Пуцін - крывавы монстр, верхавод арганізаванай злачыннай групоўкі», - сказала яна. Трэба змагацца з тымі, хто дапамагае Пуціну, праводзіць расследаванні і выяўляць іх, не даваць ім абыходзіць санкцыі.

«Пуцін мусіць адказаць за тое, што ён зрабіў з маёй краінай. Пуцін мусіць адказаць за тое, што ён зрабіў з суседняй мірнай краінай. Пуцін павінен адказаць за тое, што ён зрабіў з Аляксеем», - сказала яна.

Мой муж ніколі ўжо не ўбачыць цудоўную Расею будучыні, але мы павінны яе ўбачыць. І я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб яго мары спраўдзіліся. Зло абрынецца, а цудоўная будучыня надыдзе.

Зала ўстала і падтрымала Юлію Навальную авацыяй.

29 лютага Еўрапарламент прыме рэзалюцыю ў сувязі з забойствам Аляксея Навальнага. Чакаецца, што ў ёй будзе гаварыцца аб неабходнасці прыняцця захадаў «у падтрымку палітычных зняволеных і грамадзянскай супольнасці, якая прыгнятаецца» ў Расеі.

Як паведаміў «Медузе» Петар Танеў, пазаштатны дарадца балгарскай дэлегацыі Еўрапарламента і кансультант Free Russia Foundation, які ўдзельнічаў у прасоўванні праекта рэзалюцыі, дэпутаты Еўрапарламента «хочуць аддаць гонар Аляксею Навальнаму, увекавечыўшы яго імя як змагара за свабоду і дэмакратыю. Са слоў Танева, Еўрапарламент расцэньвае забойства Навальнага як «кульмінацыю працяглых палітычных рэпрэсій у Расеі».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках