27 лiпеня 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сказаць, што мы былі ў шоку - гэта нічога не сказаць!»

16
«Сказаць, што мы былі ў шоку - гэта нічога не сказаць!»

«Крык душы» жыхаркі Рагачова.

Жыхарка Рагачова апублікавала «крык душы» ў мясцовым чаце «дыялогу з уладай». Яна расказала, што цяпер робіцца на дзейных гарадскіх могілках, якія абслугоўвае КЖЭУП «Рагачоў». 25 лютага ёй давялося тут хаваць бацьку, піша «Флагшток».

«Сказаць, што мы былі ў шоку - гэта нічога не сказаць! Мала таго, што ўся дарога да месца новых пахаванняў - суцэльная калатуша з гразі, дзе машына з цяжкасцю праязджае, дык яшчэ і месцы для магіл прапанаваны ў такім месцы, што ў першыя хвіліны нават і не верыцца, што такое магчыма», - кажа жыхарка райцэнтра.

Яна апісвае ўбачанае так: «вада, гліна, бруд, суседнія магілы з-за вады праселі, некаторыя ўвогуле пад вадой».

І працягвае дзяліцца ўражаннямі:

«Калі прывезлі нябожчыка на могілкі, катафалк нават не даехаў да магілы, і метраў 200 прыйшлося несці труну на плячах над іншымі магіламі! Гэта нармальна?»

Жанчына паставіла перад адказнымі асобамі шэраг пытанняў:

Паклалі б вы свайго роднага чалавека на вечны спакой у яму з вадой, каб праз месяц гэтая магіла пайшла па ваду?

Па якіх крытэрах або меркаваннях распрацоўваюцца надзелы для пахаванняў?

Ці не вывучаючы блізкасць грунтавых вод, не размаўляючы з працаўнікамі, якія капаюць магілы?

Калі будуць прыведзены ў парадак дарогі ў новай частцы могілак?

«І не трэба пісаць, што было шмат снегу, потым ён раставаў, потым дажджы і не прасохла зямля. Усё гэта адгаворкі. Зімой снег не чысціўся толкам, нават па цэнтральнай дарозе могілак. У сухую пару года дарога не раўняецца, не падсыпаецца. У іншых гарадах цэнтральная дарога ў асфальце, а ў нас…», – рэзюмавала жыхарка Рагачова.

Таксама яна запыталася, «ці будуць змены ў лепшы бок з новымі «дэпутатамі».

Адказаў чыноўнікаў на паведамленне жанчыны ў чаце райвыканкама не было.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках