27 лiпеня 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прытачным месцы ў Менску прадаецца дом-падманка

13
У прытачным месцы ў Менску прадаецца дом-падманка

Звонку ён выглядае, як сціплае лецішча, а ўсярэдзіне - як палац.

У Савецкім раёне Менска прадаюць невялікі прыватны дом, які вонкава падобны да лецішча. Сціпласць фасада кампенсуе (і нават стварае дысананс) унутраны “каралеўскі” інтэр'ер - мудрагелістая з пазалотай мэбля, зіхоткія свяцільні.

Нерухомасць знаходзіцца недалёка ад цэнтра Менска, на вуліцы Гала. Гэта аднапавярховы зборна-шчытавы дом, які пабудавалі ў 2015 годзе. Агульны пляц будынка складае амаль 64 “квадраты”.

У доме ёсць гасцёўня, сумешчаная з кухняй, а таксама два спальныя пакоі плошчай 8,5 і 13,5 "квадрата", амаль шасціметровы калідор і санвузел.

Інтэр'ер пакояў вельмі “царскі” - шмат бляску, золата, дэкаратыўныя накладкі ў выглядзе пілястраў, мэбля ў завітках, сталы і крэслы з крывымі ножкамі, ёсць фальш-камін, у рамах люстэрка і нават тэлевізар у спальні. Незвычайна ў гэтым убранні глядзіцца адкрытая пралка, размешчаная каля бліскучага кухоннага гарнітура.

Санвузел у доме сумешчаны, займае 2,7 м², але яго шырыня ўсяго адзін метр. Душавую кабінку літаральна ўціснулі ў самы канец пакоя. Адзначым, што афармленне санвузла адрозніваецца сваёй прастатой, асабліва на фоне жылых памяшканняў.

У доме ёсць усе камунікацыі - электрычнасць, газ, цэнтральнае ацяпленне і водаправод, каналізацыя мясцовая. Маецца кандыцыянер. Прасвідраваная свая свідравіна на ваду, яе глыбіня 50 метраў.

Участак пад домам невялікі - крыху большы за пяць сотак. Мяркуючы з фота, ён абгароджаны плотам з металапрофілю. Двор часткова выбрукаваны пліткай, ёсць месцы, засеяныя травой, высаджаны дэкаратыўныя расліны. Каля дома ёсць гаспадарчая пабудова, зварная металічная альтанка і металічныя садовыя арэлі.

Кошт дома 362 096 рублёў, або 112 000 даляраў. Гаспадары гатовы разгледзець варыянт абмену жылля на трох- ці чатырохпакаёвую кватэру.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках