27 лiпеня 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ зэканоміў больш за 100 мільярдаў кубаметраў газу: Расею чакае «сюрпрыз»

5
ЕЗ зэканоміў больш за 100 мільярдаў кубаметраў газу: Расею чакае «сюрпрыз»

"Туз" у рукаве Пуціна не згуляў.

Летась еўрапейцы зэканомілі больш за 100 мільярдаў кубаметраў газу, або 18% ад звычайнага аб'ёму спажывання. Гэты паказчык значна перавышае мэту ашчады газу на 15 адсоткаў ад попыту, узгодненага краінамі ЕЗ.

"Супольнымі намаганнямі ЕЗ скараціў попыт на 18% у перыяд са жніўня да снежня 2023 года, што дазволіла зэканоміць 101 мільярд кубаметраў газу", — гаворыцца ў паведамленні на сайце Еўракамісіі.

Рэгулятарныя правілы ЕЗ аб газавых сховішчах патрабавалі запаўнення падземных сховішчаў газу на 90 адсоткаў ад іх агульнай ёмістасці да 1 лістапада 2023 года з мэтай якаснай падрыхтоўкі да зімы. ЕЗ дасягнуў гэтага паказчыка ўжо ў жніўні мінулага года, на лістапад колькасць газу ў еўрапейскіх сховішчах складала блізу 99 адсоткаў.

Паколькі тэрмін дзеяння "надзвычайнага" энергетычнага заканадаўства заканчваецца 31 сакавіка гэтага года, Еўракамісія прапануе на ўзроўні Рады ЕЗ узгадніць рэкамендацыі для краін-чальцоў аб прадаўжэнні захадаў для скарачэння спажывання прыроднага газу і захавання ў якасці арыенціра мэту скарачэння попыту газу на 15% у параўнанні з сярэднім узроўнем попыту, які захоўваўся ў краінах ЕЗ з 2017 да 2022 года. Гэтая прапанова будзе вынесеная на абмеркаванне Рады міністраў ЕЗ у пытаннях энэргетыкі 4 сакавіка 2024 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках