28 траўня 2024, aўторак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы доўга палявалі на расейскага «Тэрмінатара» і ўсё ж знішчылі яго»

2
«Мы доўга палявалі на расейскага «Тэрмінатара» і ўсё ж знішчылі яго»

Байцы 110-й брыгады УСУ раскрылі дэталі і паказалі відэа.

Падраздзяленні 110-й брыгады абаранялі Аўдзееўку ад расейскіх акупантаў. З дапамогай дронаў-камікадзэ, рознага тыпу “бомбераў”, яны падтрымлівалі сваю пяхоту і знішчалі ворага на подступах да горада і, пасля, ужо ў самой Аўдзееўцы.

Як інфармуе Цензор.НЕТ, журналісту Міхаілу Ухману ўдалося запісаць відэа з ваярамі 110-й брыгады Сяргеем і “Скрыпныкам” недалёка ад Аўдзееўкі пасля таго, як абаронцы знішчылі расейскага “Тэрмінатара” (баявую машыну падтрымкі танкаў).

У інтэрв'ю яны расказалі пра баі ў Аўдзееўцы, і чаму дроны незаменныя на фронце і неабходны ў кожнай роце і батальёне.

Таксама ў відэа - дэталі знішчэння расейскага БМПТ "Тэрмінатар".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках