27 лiпеня 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыка запісаў, як гучыць карта Беларусі

3
Музыка запісаў, як гучыць карта Беларусі

Беларусы ацанілі.

Як гучыць карта Беларусі? Адказ на гэтае вельмі нечаканае пытанне даў блогер JASIK на сваёй старонцы ў TikTok.

У спецыяльнай праграме маладзён “намаляваў” нотамі контур Беларусі, пасля чаго запусціў камп'ютарную праграму, якая і сыграла мелодыю па зададзеных нотах.

@jqsik Ответ пользователю @ignil_san #беларусь ♬ оригинальный звук - JASIK

Ролік, які ўжо набраў больш за паўмільёна праглядаў і тысячы падабаек, стаў далёка не першым такім музычным эксперыментам аўтара. Раней аналагічным чынам ён "сыграў" карту Казахстана, Узбекістана, Украіны, Кітая, але больш за ўсё праглядаў "зарабіла" карта Японіі - яе паслухалі больш за 6,8 млн чалавек.

У тым, як гучыць карта Беларусі, карыстальнікі сацсеткі пачулі "гук з нейкага анімэ", "саўндтрэк з фан-гульні ў Undertale", "музыку ў фільмах жаху, калі пачынаюцца ўцёкі ад чагосьці", "сучасную класіку ў стылі Свірыдава”.

"Прыкладна таксама Беларусь і адчуваецца", — іранічна адзначыў адзін з гледачоў, а другі прапанаваў беларусам "зрабіць гэта новым гімнам".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках