27 лiпеня 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія спецслужбы навучыліся адсочваць перамяшчэнні Пуціна

15
Амерыканскія спецслужбы навучыліся адсочваць перамяшчэнні Пуціна

Як гэта стала магчыма?

Амерыканскія вайскоўцы і спецслужбы могуць адсочваць перамяшчэнні прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, выкарыстоўваючы звесткі мабільных тэлефонаў ягонага асяроддзя. Пра гэта гаворыцца ва ўрыўку з кнігі амерыканскага журналіста Байрана Таў "Сродкі кантролю: як таемны альянс тэхналогій і ўрада стварае новую амерыканскую дзяржаву сачэння", апублікаваным у часопісе Wired.

У сваёй кнізе Таў распавядае аб створанай у ЗША праграме, якая дае магчымасць адсочваць перасоўванне практычна любога чалавека ў свеце праз звесткі ягонага мабільнага тэлефона. Гаворка ідзе аб механізме, праз які рэкламадаўцы распаўсюджваюць таргетаваную рэкламу.

Таў піша, што кожнаму ўладальніку тэлефона iPhone або Android кампанія Apple або Google дае "ананімны" рэкламны ідэнтыфікатар. Гэты нумар выкарыстоўваецца для адсочвання рэальных перасоўванняў чалавека, яго паводзін у Інтэрнэце, праграм, якія ён усталёўвае на свой тэлефон, і шмат чаго іншага.

"Сутыкнуўшыся з камерцыйна даступным сховішчам звестак, такім багатым і падрабязным, урады свету ўсё часцей адкрываюць свае партманэты, каб скупіць гэтую інфармацыю ва ўсіх, а не ўзламаць яе або атрымаць яе праз сакрэтныя распараджэнні суда", - адзначыў ён.

Са слоў Таў, ЦРУ цікавілася праграмным забеспячэннем, якое магло б аналізаваць і разумець геаграфічнае перамяшчэнне людзей і рэчаў, таму венчурнае падраздзяленні ЦРУ інвеставала ў адпаведныя кампаніі.

“Атрымаўшы набор звестак аб Расеі, каманда зразумела, што можа адсочваць тэлефоны ў асяроддзі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Тэлефоны перамяшчаліся паўсюль, дзе б ні быў Пуцін”, - сцвярджае аўтар кнігі.

Як адзначае Таў, разгляданыя прылады, магчыма, належалі не самому Пуціну, а кіроўцам, супрацоўнікам службы бяспекі, палітычным памагатым і іншаму персаналу, які акружае расейскага прэзідэнта.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках