27 лiпеня 2024, Субота, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Ад Расеі ў Балтыйскім моры могуць пазбавіцца ваенным шляхам

12
СМІ: Ад Расеі ў Балтыйскім моры могуць пазбавіцца ваенным шляхам

У NАТО зрабілі важны крок.

Уступленне Швэцыі ў NАТО можа азначаць, што Маскву "ваенным шляхам выключаць" з Балтыйскага мора. З'яўленне ў NАТО яшчэ адной краіны дазволіць Альянсу больш эфектыўна размяркоўваць ваенныя рэсурсы па ўсёй Скандынавіі. Пра гэта паведамляе Sky News са спасылкай на звесткі аналітычнага цэнтра ў пытаннях абароны і бяспекі.

Гэтую падзею называюць «драматычным і гістарычным зрухам» у палітыцы бяспекі NАТО.

Напярэдадні, 26 лютага, Стакгольм пераадолеў апошнюю перашкоду на шляху да ўступлення ў NАТО: Вугоршчына саступіла патрабаванням іншых краін-удзельніц праз некалькі месяцаў.

Доктар Ніл Мелвін, дырэктар у пытаннях міжнароднай бяспекі ў Аб'яднаным каралеўскім інстытуце аб даследаванні пытанняў бяспекі і абароны (RUSI), заявіў, што тое, што адбылося, перакрэслівае гісторыю нейтралітэту Швэцыі, «якая сыходзіць каранямі ў напалеонаўскі перыяд».

«Як частка NАТО, Швэцыя далучаецца да ядзернага альянсу пасля дзесяцігоддзяў, калі краіна ішла ў авангардзе руху за раззбраенне і нераспаўсюджанне», — сказаў ён.

Ён дадаў, што такім чынам у NАТО з'явіцца «добра абсталяванае войска, больш за сотню сучасных знішчальнікаў, сучасны ваенна-марскі флот, які ўключае пяць падводных лодак, а таксама тэхналагічна развітая абаронна-прамысловая база».

«Масква цяпер сутыкаецца з пагрозай «ваеннага выключэння» з Балтыйскага мора і яго паветранай прасторы», — зазначыў ён.

NАТО, у сваю чаргу, зараз можа больш эфектыўна размяркоўваць свае сілы ў Скандынавіі, на Крайняй Поўначы і ў Арктыцы.

«Расея зараз сутыкнулася з неабходнасцю нарошчваць значныя ваенныя сілы на поўначы, каб збалансаваць новую рэгіянальную моц NАТО, што яшчэ больш зменшыць яе рэсурсы», – адзначыў аналітык.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках