У Курску прагрымелі магутныя выбухі
5- 27.02.2024, 14:34
- 16,010

Расейцы запанікавалі.
Днём 27 лютага ў расейскім Курску прагрымелі магутныя выбухі. Грамадзяне краіны-агрэсаркі запанікавалі і паскардзіліся, што гучныя "бавоўны" былі чутныя ва ўсіх раёнах абласнога цэнтра, паведамляе obozrevatel.com.
У сваю чаргу мясцовыя губернатар таксама адрэагаваў на выбухі. Пра гэта пішуць расейскія СМІ.
Са слоў губернатара Курскай вобласці Рамана Старавойта, у рэгіёне «працуюць» паветрана-касмічныя сілы РФ. Пры гэтым чыноўнік не стаў удакладняць, што менавіта маецца на ўвазе пад словам «працуюць».
Момант выбуху патрапіў на камеру назірання ў адным са шматпавярховых дамоў у Курску. Выбух быў такой сілы, што ад ударнай хвалі затрэсліся сцены.

Адзін з мясцовых жыхароў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад выбуху ў Курску. Паводле ягоных слоў, ён пачуў моцны выбух нават праз навушнікі. Пры гэтым мужчына расказаў, што ад спалоху людзі адразу пачалі разбягацца.
Частка расейцаў па-традыцыі заявілі ў прапагандысцкіх пабліках, што выбухі звязаныя з пераходам знішчальніка на «звышгук». У той жа час многія запатрабавалі ад губернатара растлумачыць яго паведамленне аб «працы ВКС РФ».