27 лiпеня 2024, Субота, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская выведка»: Пуцін накінуўся на Лукашэнку ў Казані

70
«Беларуская выведка»: Пуцін накінуўся на Лукашэнку ў Казані
ФОТА: GETTY IMAGES

Пасля гэтага дыктатар пачаў зрывацца на прысутных і заспяшаўся ў аэрапорт.

Крыніцы тэлеграм-канала "Беларуская выведка" паведамілі, што візіт Лукашэнкі ў Казань 21 лютага прайшоў не згодна з планам.

Лукашэнка першапачаткова спрабаваў ухіліцца ад візіту, спасылаючыся на выбары, у тым ліку стараўся пазбегнуць размовы з Такаевым. Па прылёце ўсё пайшло быццам добра, размаўляў з “прэзідэнтам” Татарстана, атрымаў ордэн.

Затым адбылася непрыемная кароткая, але эмацыйная размова з Пуціным. У паветры павісла атмасфера ўзаемнай раздражнёнасці… Гэта адчула ўся чэлядзь беларускай дэлегацыі. Пасля размовы Лукашэнка даслоўна пачаў зрывацца на суправаджальніках. Супольная вячэра прайшла ў атмасферы ўмоўнасці, суха, у паветры вісеў цяжкі настрой у трыкутніку Пуцін-Лукашэнка-Такаеў.

Спаслаўшыся на хуткія “выбары”, Лукашэнка паспяшаўся ў аэрапорт.

“Мы не ведаем дэталяў размовы, але крыніцы паведамляюць, што “непаразуменне” працягваецца дагэтуль. У выніку РФ падняла кошты сырой нафты для беларускіх НПЗ і ў найбліжэйшай будучыні варта чакаць новых “падарункаў” у экспарце беларускіх тавараў у РФ”, - пішуць аўтары канала.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках