27 лiпеня 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое мужчын напалі на беларускага памежніка

8
Трое мужчын напалі на беларускага памежніка
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У памежнай зоне каля Гародні.

Дзяржаўны памежны камітэт заявіў аб затрыманні трох грамадзян Беларусі, якія падазраюцца ў нападзе на памежніка. Як паведамілі ў ДПК, здарэнне адбылося 10 лютага.

«Гарадзенскі памежнік з аператыўнай інфармацыі выявіў траіх невядомых у памежнай зоне. Мужчыны спрабавалі запусціць дрон для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці, але вайсковец прадухіліў запуск беспілотніка. У момант затрымання зламыснікі не падпарадкаваліся законным патрабаванням і напалі на памежніка. Затым усе трое ўцяклі на аўтамабілі», - распавялі ў камітэце.

Двое падазраваных былі затрыманыя памежнікамі 14 лютага на трасе М-6 ва ўзаемадзеянні з асобным спецыялізаваным батальёнам «Дэльта» ДАІ пры сілавой падтрымцы АМАПу. Яшчэ аднаго затрымалі пазней у вёсцы Васілевічы Гарадзенскага раёна.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Адзін з фігурантаў змешчаны ў СІЗА. Двое знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках