УСУ раскрылі дэталі пралёта дрона
1- 27.02.2024, 11:21
- 7,926

Манеўраванне было вельмі складаным.
У расейскага дрона, які праляцеў праз Малдову падчас атакі па тэрыторыі Украіны 27 лютага, было «вельмі складанае манеўраванне». Ён праляцеў там некалькі кіламетраў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніцы Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталлі Гумянюк падчас тэлемарафону.
«Адзін з дронаў, які быў накіраваны на Адэскую вобласць, меў вельмі складанае манеўраванне. І, відавочна, правакатыўна быў закладзены маршрут з перасячэннем дзяржаўнай мяжы на яе ўкраінска-малдаўскім адцінку. Мы зафіксавалі гэтае перасячэнне мяжы, і праляцеўшы там некалькі дзясяткаў кіламетраў, дрон вярнуўся ў паветраную прастору Украіны і быў знішчаны сіламі СПА», - сказала яна.
Каментуючы рэакцыю Кішынёва, дзе адмаўлялі пралёт расейскага дрона праз тэрыторыю Малдовы, спікер адзначыла, што там, хутчэй за ўсё, няма дастатковай колькасці інфармацыі з гэтай нагоды.
«На жаль, мы ўжо маем такі досвед на працягу поўнамаштабнага ўварвання. Спачатку кажуць, што нічога не было, а потым адбываецца высвятленне сітуацыі. Магчыма, папярэдняя інфармацыя была не вельмі старанна правераная. Мы будзем працягваць супрацоўніцтва з нашымі партнёрамі і я думаю, што даволі хутка яснасць будзе ўнесеная», - дадала Гумянюк.