Ізраіль рыхтуе перадачу Украіне унікальнай супрацьракетнай зброі
- 27.02.2024, 11:16
- 7,692

Для абароны ад паветраных нападаў РФ.
Ізраіль працуе над перадачай Украіне механізмаў ранняга папярэджання аб ракетных ударах і нападах беспілотных апаратаў.
Пра гэта сказаў прадстаўнік Ізраіля ў ААН Гілад Эрдан, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН.
Ён таксама адзначыў, што ў першы тыдзень пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года Ізраіль даслаў Украіне больш за 100 тон гуманітарнага абсталявання. Акрамя таго, "сотні ўкраінцаў атрымалі лячэнне ў ізраільскіх лякарнях і цэнтрах рэабілітацыі".
Акрамя таго, ізраільскі дыпламат заявіў, што Іран пастаўляе Расеі беспілотнікі, якія выкарыстоўваюцца ў канфлікце на тэрыторыі Украіны.