У Беларусь прыйшла вясна
3- 27.02.2024, 11:03
- 3,150

Сіноптыкі паабяцалі да +16 на сёння.
Сіноптыкі сказалі аб пацяпленні да +16 градусаў у Беларусі ў аўторак, 27 лютага.
Цягам дня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е без істотных ападкаў. Невялікія дажджы могуць прайсці толькі па паўночна-заходняй частцы краіны. Вецер на працягу дня будзе паўднёвага і паўднёва-ўсходняга кірунку сярэдні.
Днём у сярэднім па краіне будзе блізу +5…+11 градусаў. Аднак у асобных раёнах на захадзе і поўдні Беларусі пацяплее і да +12…+16 градусаў.
У Менску 27 лютага чакаюць максімум +7…+10 градусаў, затое без ападкаў, нягледзячы на воблачнасць.