СМІ: На «Беларуськаліі» загінуў працаўнік
4- 27.02.2024, 10:44
- 6,158

Пры рамонтных работах у начную змену.
У сеціве з'явілася інфармацыя пра гібель працаўніка «Беларуськалія». Паведамленне было размешчанае 26 лютага ў неафіцыйнай групе 1-га рудніка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
«Сёння, на рудніку 1РУ, у начную змену, пры правядзенні рамонтных работ на самаходным вагоне, атрымаў смяротную траўму Шыбут Аляксандр 1979 года нараджэння», – гаворыцца ў ім
Афіцыйныя рэсурсы «Беларуськалія» пакуль не інфармавалі аб няшчасным выпадку.
Трэба адзначыць, што месяц таму ў той жа групе ўжо з'яўлялася інфармацыя аб гібелі супрацоўніка «Беларуськалія».