Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у сакавіку?
- 27.02.2024, 10:14
- 4,792

У Мінпрацы паказалі каляндар.
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі нагадалі, як жыхары нашай краіны будуць працаваць і адпачываць у сакавіку.
У Беларусі 8 сакавіка святкуюць Дзень жанчын. Гэтая дата ў нашай краіне прызнаная афіцыйным выходным.
Такім чынам, беларусаў чакаюць тры выходныя запар: 8 сакавіка (пятніца), 9 сакавіка (субота) і 10 сакавіка (нядзеля).

У адпаведнасці з вытворчым календаром, у беларусаў у сакавіку 2024 года пры шасцідзённым працоўным тыдні будзе 24 працоўныя дні і 1 перадсвяточны (7 сакавіка), пры пяцідзённым працоўным тыдні - 19 працоўных і 1 перадсвяточны.
Разліковая норма працоўнага часу ў першым месяцы вясны пры 40-гадзінным працоўным тыдні складзе: для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю – 159 гадзін; для шасцідзённага працоўнага тыдня з выходным днём у нядзелю - 164 гадзіны.