2 снежня 2024, панядзелак, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Польшчы і Беларусі з'явіцца радыёэлектронная загарода

7
На мяжы Польшчы і Беларусі з'явіцца радыёэлектронная загарода

Яе ўсталююць на памежных рэках.

На мяжы Польшчы і Беларусі з'явіцца радыёэлектронная загарода. Польская памежная служба плануе ўсталяваць яе на памежных рэках. Ужо падпісаныя кантракты. Падраднікам даецца 10–12 месяцаў для выканання задачы. На праект выдаткавана больш за 364 млн злотых (амаль $92 млн). Сярод іх ёсць і сродкі ЕЗ, паведамляе strazgraniczna.pl.

Даўжыня электроннага бар'еру на рацэ Буг складзе блізу 172 км. Там усталююць блізу 1800 відэакамераў, блізу 4500 дзённа-начных і цеплавізійных камераў, а таксама спецыяльныя датчыкі, якія «забяспечваюць выяўленне розных фізічных уласцівасцяў аб'ектаў».

Электронны бар'ер на рэках Свіслач і Істачанка будзе складаць блізу 47 кіламетраў. На 500 слупах усталююць тысячу дзённа-начных і цеплавізійных камераў, а таксама датчыкі.

Радыёэлектронная загарода будзе інтэграваная ва ўжо існую памежную інфраструктуру. Пры гэтым бярэцца да ўвагі рэльеф мясцовасці, каб выключыць наяўнасць «мёртвых зонаў».

Адзначаецца, што ўзмацненне аховы мяжы адбываецца і для барацьбы з нелегальнай міграцыяй, і для спынення кантрабанды.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках