УСУ знішчылі акупантаў проста падчас ратацыі
1- 26.02.2024, 18:07
- 11,328
Відэа магутнага ўдару.
Артылерысты 3-й асобнай штурмавой брыгады УСУ ліквідавалі акупантаў проста падчас ратацыі. Відэа ўдару па расейцах апублікаваў Страткам УСУ.
Выведвальна-ўдарнае падраздзяленне «Шэршань» выявіла ратацыю варожай пяхоты, якая сталася апошняй для гэтых акупантаў. Відавочна, такі лёс напаткае ўсіх ворагаў, якія прыйшлі на ўкраінскую зямлю.
Акупанты ішлі-ішлі, далёка не дайшлі
Ратацыя расейскіх вайскоўцаў скончылася яркім полымем. Абнародаваныя кадры могуць сведчыць аб тым, што акупанты панеслі сур'ёзныя страты.
«Філігранная праца артылерыстаў 3-й асобнай штурмавой брыгады. Было яскрава і горача», - лаканічна адзначылі ў Страткаме УСУ.