Трое менчукоў перавялі праз свае кашалькі крыптавалюты на $30,5 тысяч
5- 26.02.2024, 14:34
- 7,932
Цяпер могуць пазбавіцца ўсёй сумы.
У Менску затрымалі трох жыхароў сталіцы, якія правялі праз свае электронныя кашалькі крыптавалюты амаль на 100 тысяч рублёў, паведамілі ў МУС.
Трое непрацоўных менчукоў прапаноўвалі паслугі ў куплі-продажы крыптавалюты на профільных інтэрнэт-пляцоўках. У выніку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці яны правялі праз свае крыптакашалькі блізу 100 000 рублёў.
«Складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Санкцыяй артыкула прадугледжаны буйны штраф і вяртанне ў даход дзяржавы ўсёй сумы, якая прайшла праз крыптакашалёк», — паведамілі ў МУС.
У міліцыі заявілі, што дэкрэтам № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» прадпрымальніцкая дзейнасць у абароце крыптавалюты для фізічных асоб забароненая.