Глаўкам УСУ Сырскі пабываў на фронце і анансаваў узмацненне
7- 26.02.2024, 12:41
- 5,278
Прынялі некалькі важных пастаноў.
Гетман УСУ Аляксандр Сырскі разам з Міністрам абароны Украіны Рустэмам Умеравым пабывалі на перадавых камандных пунктах вайсковых часцей і падраздзяленняў у раёне вядзення баявых дзеянняў.
Аб гэтым глаўкам напісаў у сваім Telegram-канале. Паведамляецца, што падчас візіту яны заслухалі даклады камандзіраў наконт сітуацыі на адцінках іх адказнасці.
«Вораг рэгулярна штурмуе пазіцый нашых войскаў. На многіх кірунках абстаноўка складаная і патрабуе пастаяннага кантролю. Мы дэталёва прааналізавалі бягучую сітуацыю і абмеркавалі неабходныя далейшыя крокі, найперш абароны войскаў ад дронаў і ўдараў з паветра КАБамі, а таксама ўзмацненне асобных адцінкаў фронту», - напісаў Сырскі.
Ён таксама дадаў, што на месцы было прынята некалькі пастаноў: «Для паляпшэння баяздольнасці, устойлівасці і кіравання падраздзяленнямі неадкладна на месцы прыняў некалькі пастаноў».