Пякельная ганьба Пуціна
9- АЛЯКСАНДР НЕЎЗОРАЎ
- 26.02.2024, 11:44
- 13,580
Еўрапейскія лідары прыедуць у Маскву толькі для прыняцця капітуляцыі.
Другую гадавіну вайны ўсе СМІ РФ разважліва схавалі.
Медыярэсурсы і каналы сцямілі: святкаваць дату пачатку крывавай дыярэі не зусім разумна.
Сапраўды, не варта нагадваць народцу пра тое, што краіна другі год зыходзіць крывавым дрыст…м і ім жа сілкуецца.
Трафеі вайны цяпер: выгнанне, пякельная ганьба, 400 000 трупаў і незлічоная колькасць калек.
Рэгулярнае войска знішчанае. Паняцце «расеец» стала брыдкім таўром.
Серыйныя забойцы і людаеды выпушчаныя з турмаў і кіруюць у глыбінцы ўсімі парадкамі.
Канца кашмару не відаць.
Як бачым, асабліва выхваляцца няма чым. Таму і маўчаць СМІ.
“Пёрдн…лі ў свае лужыны" толькі самыя дурненькія.
Лявонцьеў прабляяў пра “непрадстаўнічасць і другагатунковасць тых еўрапейскіх прэзідэнтаў, што прыехалі 24-га ў Кіеў”.
Гэта вельмі смешна.
Масква здавольваецца хамаватымі барадачамі ХАМАСА, дробнымі прайдзісветамі з Паўночнай Карэі і афрыканцамі, гатовымі за 1 000 еўраў і 4 бляшанкі кансерваў ехаць куды хочаш.
Зрэшты, не ўсё страчана.
Масква яшчэ ўбачыць і прэзідэнта Італіі і кіраўніцтва Францыі, убачыць кіраўнікоў ЕЗ і Канады. Яны ўсе абавязкова прыедуць, каб асабіста прысутнічаць пры падпісанні РФ акта капітуляцыі.
Аляксандр Няўзораў, Telegram