РФ ударыла па Дняпры і Харкаве: ёсць пацярпелыя
3- 26.02.2024, 9:34
- 6,718
Варварская атака расейцаў на ўкраінскія гарады.
Уночы з 24д 25 лютага расейскія акупанты атакавалі ўкраінскія Дняпро і Харкаў. Жыхары двух гарадоў чулі выбухі, піша «Главред».
Кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Сяргей Лысак паведаміў, што ў выніку ўдару РФ па Дняпры пашкоджаныя 10 прыватных дамоў і некалькі аўтамабіляў.
Пацярпелі мужчыны 41 і 49 гадоў і жанчыны - 20 і 60 гадоў. Усе пацярпелыя знаходзяцца ў лякарні.
Пазней Лысак дадаў, што праз падзенне абломкаў варожага жалеза выбітыя вокны ў трох пяціпавярховіках і вытворчых будынках аднаго з прадпрыемстваў.
Кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў паведаміў, што акупанты нанеслі ўдары па Харкаўскім раёне.
«Паводле папярэдніх звестак, войска РФ ударыла ракетамі С-300 з тэрыторыі Белгарада. На гэты момант інфармацыі аб пацярпелых не паступала. Агляд месцаў траплянняў працягваецца», - напісаў ён у Telegram.
Тым часам у Генштабе УСУ паведамілі, што ўчора і мінулай ноччу расейскія акупанты атакавалі Украіну, ужыўшы балістычныя і крылатыя ракеты і дроны-камікадзэ. Паводле папярэдняй інфармацыі, абаронцы ўкраінскага неба знішчылі 3 ракеты і 9 БПЛА тыпу Shahed.