Названыя прозвішчы расейскіх афіцэраў, ліквідаваных на збітым А-50
4- 24.02.2024, 15:48
- 14,800
З экіпажу не выжыў ніхто.
Учора над тэрыторыяй Краснадарскага краю РФ быў збіты расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛА) А-50, бартавы нумар – 42, рэгістрацыйны – RF-50610, аэрадром Ахтубінск.
Паводле звестак ГУР, А-50 быў збіты ракетай ЗРК С-200. Пазней у ГУР паведамілі, што з 10 чальцоў экіпажу А-50 не выжыў ніхто.
Расейскае выданне «Дасье шпіёна» першым апублікавала прозвішчы расейскіх афіцэраў, ліквідаваных на борце А-50.
Паводле звестак выдання, экіпаж А-50 выглядаў так:
Баравікоў Валерый, маёр, камандзір;
Рулюк Аляксандр, маёр, штурман;
Чанцаў Міхаіл, маёр;
Васільеў Сяргей, капітан;
Правалаў Аляксандр, старшы лейтэнант;
Хрулёў Зміцер, прапаршчык.
Таксама да гэтага борта прымацаваныя афіцэры Бялоў, Тэльманаў, Салдаткін і Фядосаў. Ці былі яны на борце ў момант катастрофы, пакуль невядома.