21 красавiка 2024, Нядзеля, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Менску затрымалі блізу 40 архітэктараў

18
СМІ: У Менску затрымалі блізу 40 архітэктараў

Арышты пачаліся на мінулым тыдні.

У Менску прайшлі масавыя затрыманні архітэктараў. Суразмоўцы «Нашай Нівы» ў Менску называюць лік «блізу 40 затрыманых». Разам з імі затрымлівалі і чальцоў іхніх сем'яў – агулам да 70 чалавек. Некаторых пасля адпусцілі.

«Наша Ніва» змагла пацвердзіць імёны пяці архітэктараў, затрыманых у Менску. Некаторыя з іх атрымалі суткі, супраць іншых пачатыя крымінальныя справы. Нам вядома, што яшчэ аднаго архітэктара затрымалі пасля вяртання з-за мяжы.

Прычынай затрымання, верагодна, сталі абвінавачанні ва ўдзеле ў руху за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках